Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Расія падтрымае Беларусь пасля уведзеных санкцый Еўрасаюза - Лук'янаў

Пасол адзначыў, што "саюзнікі адзін аднаму не здраджваюць", удакладніўшы пры гэтым, што ёсць як аптымістычны, так і песімістычны сцэнарый.
Sputnik
МІНСК, 22 чэр - Sputnik. Масква падтрымае Мінск пасля уведзеных у дачыненні да Беларусі санкцый Еўрасаюза, заявіў пасол Расіі Яўген Лук'янаў.
"Мы не кінем Беларусь", - сказаў кіраўнік расійскай дыпмісіі і дадаў, што з боку РФ будзе аказвацца падтрымка "да самых крытычных абставін".
Яўген Лук'янаў падкрэсліў, што Расія і Беларусь - саюзнікі, а саюзнікі адзін аднаму не здраджваюць.
"Я ўжо не кажу пра тое, што мы два брацкіх славянскіх народа", - прыводзіць словы пасла агенцтва РІА Навіны.
Пры гэтым ён адзначыў, што "ёсць аптымістычны сцэнарый, і ёсць песімістычны сцэнарый".

Чацвёрты пакет санкцый

У панядзелак 21 чэрвеня Еўрапейскі саюз пашырыў спісы санкцый супраць Беларусі. У іх 86 фігурантаў: ЕС замарозіць актывы 8 прадпрыемстваў і забароніць уезд 78 грамадзянам.
Пад новыя абмежаванні патрапілі бізнесмены, пракуроры, суддзі, міліцыянты, вайскоўцы і чыноўнікі. У пераліку, у прыватнасці, старшыня Прэзідэнцкага спартыўнага клуба і сярэдні сын кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Лукашэнка, першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў, міністр абароны Віктар Хрэнін, намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Карпянкоў, старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара, кіраўнік дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Арцём Сікорскі і іншыя.
Фота
І ў падарунак пяцьсот эскімо - лепшыя савецкія фота пра марозіва
Сінхронна з ЕС санкцыі па Беларусі ўвялі ЗША, Вялікабрытанія і Канада. Раней Еўрасаюз тройчы публікаваў санкцыйныя спісы па Беларусі 2 кастрычніка, 6 лістапада і 17 снежня 2020 года. Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку ўнеслі ў "чорны спіс" у другім пакеце.
Кіраўнік еўрадыпламатыі Жозеп Барэль не выключыў падрыхтоўку яшчэ аднаго пакета санкцый супраць Беларусі, сказаўшы, што "ўсё будзе залежаць ад сітуацыі ў краіне".

Падставы для санкцый

Адносіны Беларусі з краінамі Захаду рэзка пагоршыліся пасля прэзідэнцкіх выбараў мінулага года. Еўрасаюз абвінавачваў Мінск у парушэннях падчас выбараў і парушэнні правоў чалавека.
Сітуацыя пагоршылася пасля інцыдэнта з экстраннай пасадкай у Мінску самалёта Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільнюс 23 траўня. На борце быў заснавальнік прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім Telegram-канала Nexta Раман Пратасевіч. Яго затрымалі. Еўрапейскія краіны заявілі, што Мінск прымусіў борт прызямліцца ў сваім аэрапорце пад прыдуманай падставай - паступілі паведамленні аб мініраванні. Пасля гэтага некаторыя авіякампаніі вырашылі лятаць, абмінаючы паветраную прастору Беларусі, а савет ЕС "закрыў" для "Белавія" еўрапейскае неба.
Чытайце таксама: