Відэа

У радах "народных мсціўцаў" змагаліся партызаны з усіх краін СНД - відэа

У гэтым годзе дзяржавы СНД адзначаюць адну з самых трагічных дат у гісторыі сваіх краін - 80 гадоў з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
Sputnik
Перамога ў вайне забяспечыла краінам Садружнасці магчымасць быць сёння суверэннымі і незалежнымі. Нацысцкая чалавеканенавісніцкая палітыка, накіраваная на знішчэнне цэлых народаў, згуртавала і аб'яднала шматнацыянальную савецкую дзяржаву, мабілізавала людскія і эканамічныя рэсурсы, накіраваўшы іх на дасягненне агульнай мэты - знішчэнне нацызму.
"Такая нечаканасць нападзення, добрая аснашчанасць, вялікі вопыт баявых дзеянняў і шэраг іншых аб'ектыўных і суб'ектыўных фактараў прывялі да таго, што летам 1941 года нямецкая армія хуткімі тэмпамі прасоўвалася на ўсіх напрамках асноўных удараў - Ленінградскім, Маскоўскім, Кіеўскім", - распавёў загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Святаслаў Кулінок.
У першыя дні вайны пачалася масавая эвакуацыя прамысловых прадпрыемстваў і грамадзянскага насельніцтва ўглыб Савецкага Саюза. Па апошніх навуковых даследаванняў з тэрыторыі БССР у савецкі тыл у 1941 годзе былі эвакуіраваны ад 700 да 800 тысяч чалавек. За гэты ж перыяд часу ўдалося эвакуіраваць не менш 128 прамысловых прадпрыемстваў.
Практычна на ўсіх акупіраваных тэрыторыях Савецкай дзяржавы ад Пскоўскіх лясоў і Прыпяцкіх балот да гор Крыма разгарнуўся масавы партызанскі рух. Найбольш арганізаваныя і эфектыўныя формы ён набыў на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.
Фота
Брэсцкая крэпасць адзначыла Дзень Перамогі - фота
"Рэспубліка партызанка" - у яе радах па дадзеных Беларускага штаба партызанскага руху (БШПР) ваявалі амаль 374 тысячы савецкіх патрыётаў, якія сфарміравалі па сутнасці ўнутраны фронт у барацьбе з агрэсарам.
Па дадзеных БШПР асноўную частку "партызанскай арміі" складалі беларусы - больш за 71%, аднак разам з імі ў шэрагах "народных мсціўцаў" змагаліся прадстаўнікі больш за 70 нацыянальнасцей і народнасцей былога Савецкага Саюза, і краін Заходняй Еўропы, і Азіі. Менавіта ў партызанскім руху асабліва ярка праявіўся інтэрнацыяналізм у барацьбе з агрэсарам.
Глядзіце на відэа Sputnik аповяд пра малавядомыя прыклады гераізму і мужнасці савецкіх грамадзян розных нацыянальнасцей у барацьбе з нацызмам.
Чытайце таксама: