Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Арменіі з днём нараджэння

У віншаванні адзначаецца, што на аснове ўзаемнага даверу краіны могуць і далей паспяхова рэалізаваць патэнцыял беларуска-армянскіх адносін.
Sputnik
МІНСК, 23 чэр – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў армянскага калегу з днём нараджэння, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Лукашэнка адзначыў шматгадовую самаадданую працу Армена Саркісяна ў розных сферах - ад навукі і эканомікі да дыпламатыі і палітыкі.
"У гэты няпросты час асаблівую каштоўнасць набываюць узаемны давер і бескарыслівая дружба, якія гістарычна звязваюць Беларусь і Арменію. Упэўнены, што на гэтым трывалым падмурку мы зможам больш поўна рэалізаваць патэнцыял беларуска-армянскіх адносін, пашырыць сумесную дзейнасць у рамках інтэграцыйных праектаў", - гаворыцца ў віншаванні.
Беларускі лідэр таксама заявіў пра гатоўнасць максімальна садзейнічаць развіццю супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі.
Армен Саркісян нарадзіўся 23 чэрвеня 1953 года. Скончыў Ерэванскі дзяржаўны ўніверсітэт, аспірантуру кафедры тэарэтычнай фізікі фізфака, ён кандыдат фізіка-матэматычных навук. У сярэдзіне 1980-х выкладаў у Кембрыджскім універсітэце (Вялікабрытанія), затым да 1992-га - на родным фізфаку ЕГУ.
Узначальваў дыпмісіі сваёй краіны ў Вялікабрытаніі (двойчы), Еўрасаюзе, Бельгіі, Ватыкане і Люксембургу.
Прэзідэнтам Арменіі Армен Саркісян быў абраны 2 сакавіка 2018 года.
Чытайце таксама: