МІНСК, 23 чэр – Sputnik. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін прымуць удзел у Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі 1 ліпеня ў рэжыме відэаканферэнцсувязі, паведаміў віцэ-спікер Савета Федэрацый Юрый Вераб'ёў на пленарным пасяджэнні.
"29 чэрвеня - 1 ліпеня ў РФ пройдзе міжрэгіянальны форум Расіі і Беларусі, ён пройдзе, на жаль, у рэжыме ВКС", - сказаў віцэ-спікер.
Ён адзначыў, што 1 ліпеня запланавана правядзенне пленарнага пасяджэння форуму, у якім плануецца ўдзел прэзідэнтаў дзвюх краін Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі.
У гэтым годзе мерапрыемства пройдзе ў Беларусі і ў Маскоўскай вобласці і будзе ўключаць у сябе працу пяці секцый, а таксама моладзевы форум дзвюх краін. Тэма форуму - "Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва Расіі і Беларусі ў эпоху цыфравізацыі".
У мінулым годзе Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі праходзіў у Мінску. Па яго выніках былі падпісаны кантракты на агульную суму больш за 700 мільёнаў долараў. Усяго па выніках форуму было падпісана больш за 70 розных пагадненняў аб супрацоўніцтве і кантрактаў.
Першае мерапрыемства такога фармату прайшло ў 2014 годзе ў Мінску. Акрамя беларускай сталіцы, дзе форум праходзіў некалькі разоў, мерапрыемства прымалі Сочы, Масква, Магілёў і Санкт-Пецярбург.
Чытайце таксама: