Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Партнёрам пара зразумець: на Расію і Беларусь нельга ціснуць - Дзмітрый Мезенцаў

Лідэры Расіі і Беларусі дэманструюць адкрытасць, гатоўнасць да дыялогу, стратэгічнае партнёрства, лічыць дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы.
Sputnik
МІНСК, 23 чэр – Sputnik. Заходнім партнёрам пара зразумець і ўразумець: на Расію і Беларусь нельга аказваць ціск, заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў на адкрыцці Міжнароднай выставы ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі MILEX-2021.
"Патэнцыял ваенна-прамысловага комплексу Беларусі, саюзніцкія адносіны з Расіяй - гарантыя таго, што будзем жыць у міры", - падкрэсліў Мезенцаў.
Ад таксама адзначыў, што лідэры Расіі і Беларусі дэманструюць адкрытасць, гатоўнасць да дыялогу, стратэгічнае партнёрства, накіраванае ў будучыню.
Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы нагадаў, што менавіта савецкі салдат выратаваў сваю зямлю, а таксама краіны Еўропы ад заняволення і што гэтыя ўрокі гісторыі трэба засвоіць.

Выстава MILEX-2021

У міжнароднай выставе MILEX-2021 бяруць удзел больш за 150 кампаній і арганізацый з Беларусі, Расіі, Кітая, Турцыі і Узбекістана. Мяркуецца, што выставу наведаюць больш за трыццаць замежных дэлегацый з прыкладна дваццаці краін.
Відэа
На "MILEX-2021" пакажуць мадэрнізаваную РСЗА "БелГРАД"
Найбольш шырока на MILEX-2021 будуць прадэманстраваны распрацоўкі беларускіх кампаній і арганізацый абаронна-прамысловага комплексу.
Расійскую Федэрацыю на выставе прадстаўляюць Расабаронэкспарт, Раскосмас, навукова-вытворчая карпарацыя "Уралвагонзавод", канцэрн "Алмаз-Антей", акцыянернае таварыства "Энергия" і шэраг іншых.
Галоўныя мэты выставы - прадстаўленне прадукцыі беларускай абароннай прамысловасці, азнаямленне з новымі распрацоўкамі ў галіне высокіх тэхналогій, дэманстрацыя магчымасцей прадпрыемстваў, якія займаюцца мадэрнізацыяй, рамонтам баявой тэхнікі і аказваюць паслугі Узброеным Сілам.
Выстава ў Мінску завершыцца 26 чэрвеня.
Чытайце таксама: