Алег Дулуб пакінуў футбольны клуб "Крумкачы"

Апошні матч "вораны" правялі ў Кубку Беларусі і саступілі гродзенскаму "Нёману" ў серыі пасляматчавых пенальці (4: 5).
Sputnik
МІНСК, 24 чэр - Sputnik. Алег Дулуб падаў у адстаўку з пасады галоўнага трэнера ФК "Крумкачы", гаворыцца ў заяве клуба.
"Мы растаемся добрымі сябрамі і дзякуем Алегу Анатольевічу за працу, за сілы і эмоцыі, укладзеныя ў калектыў, і ад усёй душы жадаем поспеху ў далейшай кар'еры", - паведамілі ў прэс-службе.
Кантракт паміж клубам і галоўным трэнерам скасаваны 24 чэрвеня "ў сілу розных прычын і пад уздзеяннем знешніх фактараў", удакладнілі ў прэс-службе. У бліжэйшых матчах выконваць абавязкі галоўнага трэнера будзе экс-футбаліст клуба і памочнік Дулуба Сяргей Казека.

Чым цікавы "Крумкачы" нейтральнаму заўзятару

ФК "Крумкачы" - адзін з самых адкрытых і медыйных клубаў Беларусі. Мінулай вясной яны выйшлі на новы ўзровень: запусцілі продаж унікальных абанементаў, які дазволяць іх уладальнікам наўпрост удзельнічаць у жыцці каманды.
Абанементы даступны ў чатырох варыяцыях. За кожным з іх замацавана пэўную колькасць "віртуальных акцый" і ўзровень магчымасцяў - ад простых галасаванняў да імяннога месца на трыбуне.
Фота
Савецкія людзі на ўнікальных каляровых фота вучонага з ЗША
Раней клубам зацікавіўся мільярдэр з Італіі. Маўрыцыа Міан хоча інвеставаць менавіта ў "Крумкачы", паведамілі раней Sputnik ў прэс-службе клуба. Як тлумачыў дзелавы партнёр Міана і экс-гулец зборнай Беларусі Віталь Кутузаў, "прынцыпова важна было, каб каманда не залежала ад дзяржавы, каб уладальнік быў прыватны".
"Мы не адзін раз абмяркоўвалі гэта з Міанам, вырашылі не проста паспрабаваць, а даказаць, што можна абыходзіцца без бюджэтных уліванняў. Менавіта па такім шляху ідзе абсалютная большасць краін свету. Упэўнены, мы выбралі правільную тактыку", - лічыць Кутузаў.
Чытайце таксама: