Відэа

Беларускі БТР паказалі на выставе MILEX ў Мінску – відэа

Бронетранспарцёр VOLAT V2 вытворчасці і распрацоўкі МЗКЦ упершыню прадставілі на выставе ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2021. Глядзіце на відэа, як з ваеннай тэхнікай азнаёміўся прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.
Sputnik
Баявая браніраваная машына айчыннай распрацоўкі прадстаўлена на 10-й Міжнароднай выставе зброі і тэхнікі MILEX, якая праходзіць у Мінску.
Бронетранспарцёр VOLAT V2 распрацаваны і выраблены на Мінскім заводзе колавых цягачоў для замены цэлага сямейства БТР і БМП, якія знаходзяцца на ўзбраенні ў беларускай арміі.
Першым з навінкай азнаёміўся прэм'ер-міністр: Галоўчанка залез у адсек для дэсанта і ацаніў агляд з верхняга люка.
Глядзіце таксама: