МІНСК, 24 чэр – Sputnik. Брытанскі эсмінец днём у сераду незаконна ўвайшоў у расійскія вады ў Чорным моры, яму адказалі папераджальнымі выстраламі і авіябомбамі, паведамілі ў Мінабароны РФ.
Эсмінец Defender ВМС Вялікабрытаніі ўвайшоў у тэрытарыяльнае мора ў раёне мыса Фіялент на тры кіламетры ўглыб. Экіпаж карабля быў адразу папярэджаны пра ўжыванне зброі ў выпадку парушэння расійскай мяжы, аднак ніяк не адрэагаваў.
Пасля гэтага пагранічны вартавы карабель выканаў папераджальную стральбу, а самалёт Су-24М - папераджальнае бамбакіданне чатырма асколачна-фугаснымі авіябомбамі. У выніку Defender пакінуў водныя межы Расіі. Адразу пасля інцыдэнту ў Мінабароны РФ быў выкліканы аташэ па пытаннях абароны пры пасольстве Вялікабрытаніі ў Маскве.
У брытанскім абаронным ведамстве адзначылі, што карабель ВМС здзяйсняе мірны праход праз тэрытарыяльныя воды Украіны ў адпаведнасці з міжнародным правам, а папераджальных выстралаў не рабілася. Таксама там заявілі, што Расія праводзіла ў Чорным моры "вучэбныя стрэльбы".
Чытайце таксама: