Пажар на Лукомльскай ГРЭС: што вядома на гэты момант

У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў, ноччу ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях падача электрычнасці была адноўлена.
Sputnik
МІНСК, 24 чэр - Sputnik. Прычынай пажару на адной з самых буйных электрастанцый у Беларусі - Лукомльскай ГРЭС у Віцебскай вобласці - стала анамальна гарачае надвор'е, пра гэта паведаміў першы намеснік генеральнага дырэктара - галоўны інжынер беларускага дзяржаўнага вытворчага аб'яднання "Белэнерга" Уладзімір Баброў.
"У сувязі з перыядам анамальных тэмператур адбылося разбурэнне трансфарматара напружання на адной з сістэм шын Лукомльскай ГРЭС, што прывяло да адключэння ліній электраперадач 330 кВ і ўсяго працуючага абсталявання ГРЭС, магутнасць якога на той момант складала 1400 МВт", - сказаў ён.
З-за аварыі былі абясточаны падстанцыі 330 кВ "Орша", "Магілёў", "Магілёў - Паўночная", што прывяло да страты электразабеспячэння спажыўцоў Аршанскага і Магілёўскага энэргавузлоў.
"Для поўнага аднаўленьня рэжыму генерацыі на Лукомльскай ГРЭС адначасова вядуцца пускавыя аперацыі па ўключэнні ў сетку 4 энергаблокаў агульнай магутнасцю 1300 МВт з наступным уключэннем у працу астатніх энергаблокаў ГРЭС", - адзначыў Баброў.
Акрамя таго, ідуць пускавыя аперацыі на двух турбагенератарах Мінскай ЦЭЦ-4 магутнасцю па 100 МВт, дадаў спецыяліст.
Ноччу перадача электраэнергіі была адноўленая ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях.
"Энергасістэма працуе ў штатным рэжыме", - паведамілі ў Белэнерга.

Што адбылося

Фота
І ў падарунак пяцьсот эскімо - лепшыя савецкія фота пра марозіва
У сераду ўвечары на ГРЭС загарэлася адна з секцый трансфарматарнай падстанцыі, паведамленне пра гэта было атрымана ратавальнікамі ў 21:41. Прычынай пажару стала пашкоджанне вымяральнага трансфарматара.
Падраздзяленні МНС аператыўна выехалі на тэрыторыю Лукомльскай ГРЭС. Пажар, па звестках ведамства, быў ліквідаваны у 22:39. Ніхто з работнікаў станцыі не пацярпеў.
Для вырашэння пытанняў, звязаных з адключэннем электразабеспячэння, створана Камісія па надзвычайных сітуацыях пры Віцебскім аблвыканкаме.

Лукомльская ГРЭС

Лукомльская ГРЭС - найбуйнейшая ў Беларусі цеплавая электрастанцыя, якая знаходзіцца ў горадзе Новалукомль (Віцебская вобласць), яе вызначаная магутнасць - больш 2800 МВт. Станцыя з'яўляецца філіялам РУП "Віцебскэнерга". Будаўніцтва ГРЭС было пачата ў 1964 годзе, а энергаблокі ўводзіліся ў эксплуатацыю з 1969-га па 1974-ы. У год станцыя выпрацоўвае да 12 мільярдаў кВт·г электраэнергіі (каля 30% электраэнергіі аб'яднанай энергасістэмы краіны), забяспечваючы ёй бліжэйшыя раёны (Віцебск і Магілёў), а таксама Мінск.
Чытайце таксама: