МІНСК, 24 чэр - Sputnik. З'яўленне індыйскага штаму ў Беларусі - чарговая падстава вакцынавацца, пра гэта заявіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.
Ён падкрэсліў, што раз штам з'явіўся, ён будзе развівацца - гэта закон эпідэміялогіі. Гэтак жа, па яго словах, было з брытанскім штамам, які зараз пераважае ў Беларусі. Піневіч адзначыў, што ўскладненне сітуацыі з каронавірусам у суседняй Расіі адбылося менавіта з-за індыйскага штаму.
"Вакцыны зараз хапае, па нашых дадзеных. Любы тып вакцын валодае ахоўнай уласцівасцю і не прыводзіць да цяжкіх наступстваў. Таму выснова вельмі простая: вакцынацыя - адзін з найважнейшых кампанентаў нароўні з маскамі і дыстанцыяваннем", - прыводзіць словы міністра прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Індыйскі штам каронавіруса афіцыйна быў выяўлены ў Беларусі 23 чэрвеня. Пакуль захворванне выявілі ў 10 чалавек у Мінску, у іншых рэгіёнах рэспублікі штам пакуль не ўстаноўлены. У гэтай сувязі Міністэрства аховы здароўя парэкамендавала трымаць у рэзерве свабодныя ложкі на выпадак уздыму захворвання.
Чытайце таксама: