Відэа

Ударныя беспілотнікі беларускай распрацоўкі - відэа

Выстава зброі MILEX-2021 праходзіла на пляцоўцы "Мінск-Арэны" з 23 па 26 чэрвеня, на ёй можна было ўбачыць у тым ліку і беларускія беспілотнікі. Як выглядаюць беларускія беспілотнікі "Чекан" і "Ловчий" – глядзіце на відэа.
Sputnik
ААТ "558 Авіяцыйны рамонтны завод" прадставіў на выставе MILEX-2021 свае навінкі - ударныя беспілотнікі УБАК-25 "Чекан" і УБАК-70 "Ловчий".
"Чекан" мае баявую нагрузку да двух кілаграмаў і далёкасць палётаў да 25 кіламетраў. Ён аднаразовага прымянення, так званы "камікадзэ", прызначаны для знішчэння жывой сілы і тэхнікі ў светлы час сутак.
"Ловчий" - апарат больш сур'ёзны, можа да васьмі гадзін знаходзіцца ў паветры. Яго баявая нагрузка складае да 20 кілаграмаў, радыус баявога прымянення - да 70 кіламетраў. Прызначаны тактычны ўдарны беспілотнік для паражэння жывой сілы і тэхнікі.
"558 Авіяцыйны рамонтны завод" - адно з найбуйнейшых у СНД прадпрыемстваў па рамонце і мадэрнізацыі сучаснай баявой авіяцыйнай тэхнікі, якая знахозіцца на ўзбраенні ў Ваенна-паветраных сілах былога СССР і замежных краін.

Навінкі MILEX-2021

Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Партнёрам пара зразумець: на Расію і Беларусь нельга ціснуць - Дзмітрый Мезенцаў

Для 10-й Міжнароднай выставы зброі і тэхнікі MILEX-2021 быў падрыхтаваны цэлы шэраг навінак.

Акрамя браніраванай тэхнікі беларускай вытворчасці на выставе былі прадстаўлены новая версія РСЗА "Град", а таксама колавая платформа для ЗРК "Бук".
Прыкладна 50% плошчаў занялі беларускія экзэмпляры ваеннай прадукцыі і сродкаў двайнога прызначэння. 177 адзінак - новыя, усяго для паказу былі прадстаўлены 334 узоры. Для спецыялістаў (гэта значыць у закрытым для прэсы і радавых наведвальнікаў фармаце) прадэманстравалі 273 распрацоўкі.
Глядзіце таксама:
Беларускі БТР паказалі на выставе MILEX ў Мінску – відэа