МІНСК, 26 чэр – Sputnik. Шкода насельніцтву Крыма ад паводкі вырасла да 201 мільёна рублёў, заявіў кіраўнік урада Крыма Юрый Гацанюк на пасяджэнні аператыўнага штаба па надзвычайных сітуацыях.
Гэтая сума ў эквіваленце складае каля $2,8 млн або каля 7 млн беларускіх рублёў.
"Па стане на сёння сума шкоды згодна актам адміністрацый гарадоў і раёнаў складае 201 мільён 74 тысячы. Выплаты пацярпелым працягваюцца. Выплаты атрымалі 941 грамадзянін на суму больш за 60 мільёнаў рублёў", - цытуе Гацанюка агенцтва РІА Навіны.
Пры гэтым чыноўнік адзначыў, што праца па ацэнцы нанесенай паўвостраву шкоды яшчэ не скончана.
Нагадаем, магутны цыклон абрынуўся на Крымскі паўвостраў 17 чэрвеня і выклікаў падтапленне ў Керчы і шэрагу населеных пунктаў на ўсходзе рэгіёна. Днём пазней ліўні працягнуліся ў Ялце, дзе быў аб'яўлены рэжым надзвычайнай сітуацыі. Уезд у горад быў часова зачынены, частка дамоў засталася без святла. Улады прасілі жыхароў не выходзіць на вуліцу да стабілізацыі сітуацыі.
Пацярпелі, паводле афіцыйных дадзеных, 49 чалавек, адзін загінуў, яшчэ адна жанчына знікла без вестак.
Беларускі палітолаг, публіцыст Дзмітрый Белякоў, які цяпер знаходзіцца ў Керчы і далучыўся да валанцёраў у ліквідацыі наступстваў паводкі, распавёў радыё Sputnik аб верагодных прычынах патопу са слоў мясцовых жыхароў.
Паводле яго слоў, сцёкавыя каналы "зараслі дзікім бур'янам, там галінкі, чарот ў два чалавечыя росты, гэта вялікія праблемы, зараз ваенныя пачалі ўсё гэта чысціць. Калі б гэта было ў парадку, нічога такога не адбылося", - сказаў Белякоў.
Чытайце таксама: