МІНСК, 27 чэр – Sputnik. Легкавы аўтамабіль урэзаўся ў вароты пасольства Расіі ў Мінску, паведамілі ў сталічнай ДАІ.
Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ўвечары ў суботу, 26 чэрвеня.
"У вароты пасольства РФ у Мінску заехаў аўтамабіль Ford", - праінфармавалі ў ДАІ.
Пасля таго, як кіроўца ўрэзаўся ў вароты, ён вылез з аўто і пералез праз агароджу на тэрыторыю пасольства. Там ён быў затрыманы.
"Паводле папярэдняй інфармацыі, 35-гадовы парушальнік падчас здарэння знаходзіўся ў стане наркатычнага ап'янення", - дадалі ў ДАІ.
На месца аварыі аператыўна прыбылі супрацоўнікі ДАІ, а таксама сапёрна-піратэхнічная група.
Дарэчы, на гэтым тыдні гэта другі падобны інцыдэнт каля пасольстваў. Так, 23 чэрвеня эвакуатар урэзаўся ў цагляную сцяну пасольства Латвіі ў Мінску. У дачыненні да кіроўцы складзены адміністрацыйныя матэрыялы, прадугледжаныя ч. 1 арт. 18.14 і ч. 5 арт. 18.18 КаАП Рэспублікі Беларусь.
Чытайце таксама: