Віцебскія ратавальнікі правялі накіраваны выбух неэксплутаванай дымавой трубы, размешчанай на тэрыторыі ААТ "Оршабудматэрыялы", відэа размясціла на сваім YouTube-канале МНС.
Падрыўныя работы выконвалі выбухатэхнікі пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада "Віцязь".
Як распавялі ў прэс-службе ведамства, для выбуху трубы, шырыня сцен якой складае 1,2 метра, ратавальнікі павінны былі правесці шэраг падрыхтоўчых работ. Усяго на падрыў 45-метровай трубы спатрэбілася каля 10 кілаграм выбухоўкі.
Нагадаем, што раней у Оршы ў некалькі этапаў ратавальнікі зносілі будынка ААТ "Завод Легмаш": першы выбух быў праведзены ў райцэнтры 10 траўня, другі - 24 траўня, трэці - 31 траўня.
Глядзіце таксама: