"Формула 1": Гран-пры Расіі хочуць перанесці з Сочы ў Санкт-Пецярбург

Прамоўтар гонкі ўжо распрацоўвае гэтае пытанне, этап на новай трасе могуць правесці ўжо ў 2023 годзе, хоць у Сочы дзейючы кантракт да 2025-га.
Sputnik
МІНСК, 28 чэр – Sputnik. Гран-пры Расіі праз два гады будзе праходзіць на трасе "Ігара Драйв" пад Санкт-Пецярбургам, пра гэта заявіў выканаўчы дырэктар "Формулы-1" Стэфана Даменікалі.
"Гран-пры Расіі "Формулы-1" з 2023 года будзе праходзіць на "Ігара Драйв". Гэта стала вынікам інтэнсіўнай працы з нашымі расійскімі партнёрамі і дэталёвага вывучэння гэтай цудоўнай трасы", - цытуе словы Даменікалі РІА Навіны са спасылкай на прамоўтэраў гонкі.
У прэс-службе "Ігара Драйв" пацвердзілі дасягненне прынцыповых дамоўленасцей аб правядзенні гонкі "Формулы-1" пад Санкт-Пецярбургам у 2023 годзе.

Пытанне прапрацоўваецца

Відэа
Падарожжа ў часе: рэтрааўтамабілі прыбылі на гонку Mille Miglia - відэа

Як адзначылі ў АНА "Росгонки", пытанне аб правядзенні этапу "Каралевы аўтаспорту" на новай трасе прапрацоўваецца. Вядуцца работы па планаванні транспартнай даступнасці піцерскага аўтадрома і фарміруецца план мерапрыемстваў.

"Складаецца праект дарожнай карты па выкананні патрабаванняў FIA і "Формулы-1", - распавёў гендырэктар АНА "Росгонки" Аляксей Цітоў.
Увосень мінулага года стала вядома, што "Ігара Драйв" атрымала амалагацыю FIA і можа прымаць гонкі "Формулы-1".
Цяпер Гран-пры Расіі праходзіць на трасе "Сочы Аўтадром", тут гонка праводзіцца з 2014 года, кантракт з "Формулай 1" у трасы дзейнічае да 2025-га.
Чытайце таксама: