МІНСК, 29 чэр – Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка з перамогі пачала выступленне на Уімблдонскім турніры, які праходзіць у Лондане, перадае Sputnik.
У 1/64 фіналу першая ракетка Беларусі сустракалася з румынскай спартсменкай Моніку Нікулеску, якая знаходзіцца цяпер на 191-м радку рэйтынга WTA.
З-за дрэннага надвор'я сустрэча праходзіла на закрытым корце і завяршылася на карысць Арыны Сабаленка - 6:1, 6:4.
Наступнай саперніцай беларускі будзе пераможца пары Даніэль Лао (ЗША) - Кэці Булцер (Вялікабрытанія).
Чытайце таксама: