МІНСК, 29 чэр – Sputnik. Цэны на аўтамабільнае паліва павышаюцца ў Беларусі з аўторка, 29 чэрвеня, паведамілі ў канцэрне "Белнафтахім".
Па ўжо звычайнай практыцы, кошт паліва павялічваецца на 1 капейку, цэны на запраўках будуць такімі:
Як растлумачылі ў профільным канцэрне, з 1 па 25 чэрвеня гэтага года сярэдняе значэнне катыровак нафты склала 72,6 долара ЗША за 1 барэль, у параўнанні з паказчыкамі студзеня гэты паказчык узрос на 32,4 працэнта.
"Цэны на АЗС у Беларусі з пачатку года выраслі на 9,8 працэнта", - удакладнілі ў "Белнафтахіме".
Адзначым, што гэта ўжо 19-е павышэнне цэн на паліва ў бягучым годзе: у папярэдні раз яны мяняліся 23 чэрвеня, да гэтага - 14, 7 і 2 чэрвеня, 12 і 4 траўня, 27, 20, 13 і 6 красавіка, 29, 16, 10 і 2 сакавіка, 23 і 16 лютага, 28 і 21 студзеня.
Чытайце таксама: