Беларусь і Расія падпішуць саюзныя праграмы своечасова – Мезенцаў

Мінск раней перадаў Маскве завізаваць праекты 27 саюзных праграм (інтэграцыйных дарожных карт), у працы застаецца толькі адна праграма.
Sputnik
МІНСК, 30 чэр - Sputnik. Масква і Мінск выйдуць на падпісанне дарожных карт своечасова ці нават крыху раней, заявіў у сераду дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.
Ён падкрэсліў, што праца над усім пакетам дакументаў ідзе паспяхова і вынікова. Паводле яго слоў, ужо шмат зроблена, хоць многае яшчэ і трэба будзе зрабіць - наперадзе прынцыпова меншая задача па аб'ёме, але такая ж значная.
"Мяркую, што бакі выйдуць на падпісанне своечасова ці нават крыху раней", - удакладніў дзяржсакратар.
Раней прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка заявіў, што ўрады абедзвюх краін плануюць не пазней лета "дашліфаваць" саюзныя праграмы і ўнесці кіраўнікам дзяржаў прапановы на разгляд.
Пасол РФ у Беларусі Яўген Лук'янаў у сваю чаргу адзначаў, што толькі адна з 28 дарожных карт застаецца няўзгодненай - гэта саюзная праграма, звязаная з энерганосьбітамі, коштамі і акцызамі.
Нагадаем, ініцыятыва па інтэграцыі заканадаўства Беларусі і Расіі была прапанавана кіраўнікамі дзяржаў у 2019 годзе. Была сфарміравана міжурадавая група, якая падрыхтавала праект дарожных карт па розных пытаннях. Гэта кампрамісныя рашэнні па такіх напрамках, як, да прыкладу, пастаўкі нафты і газу, мытнае і падатковае рэгуляванне.
Чытайце таксама:
Пасол Расіі ў Беларусі назваў няўзгодненую саюзную праграму
Лук'янаў: дарожныя карты амаль ўзгоднены, засталася ўсяго адна
Дарожныя карты па інтэграцыі Мінск і Масква могуць узгадніць да канца года