Фота

Як святкавалі Купалле ў Строчыцах - фота

Старажытнае летняе свята вады і агню адбылося ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту.
Sputnik
Менавіта ў купальскую ноч цвіце папараць-кветка, знайшоўшы якую можна нібыта авалодаць усімі ведамі зямлі.
Музей ў Строчыцах зладзіў прыгожае і чароўнае Купалле. І хоць перад самым пачаткам свята неба зацягнулі навальнічныя аблокі і пачаўся ўраган з моцным ліўнем, але хутка навальніца сышла да дробнага дожджыка. Людзі павыходзілі з дамоў, адрыны і царквы на тэрыторыі музея, дзе падчас ліўня прайшлі цікавыя майстар-класы.
Як адбывалася Купалле - глядзіце ў фотастужцы.
1 / 13

Традыцыйнае купальскае свята правялi ў Строчыцах.

2 / 13

Практычна перад самым пачаткам Купалля пачаўся моцны лівень, але неўзабаве ён крыху сцішыўся.

3 / 13

Кіраўніцтва музея раздало ўсім наведвальнікам аднаразовыя дажджавікі, і Купалле, хоць і пад дробным дожджыкам, але адбылося.

4 / 13

Нават вогнішча, загадзя накрытае, разгарэлася без намаганняў.

5 / 13

Пасля майстар-класаў, якія прайшлі падчас ліўню, наведвальнікі Строчыц пусціліся ў карагод вакол купальскага вогнішча.

6 / 13

У гэты дзень звычайна збіраюць лекавыя зёлкі, дзяўчаты плятуць вянкі, спяваюць купальскія песні, вакол купальскага вогнішча водзяць карагоды, ладзяць гульні, на ім спальваюць старыя рэчы.

7 / 13

Імпэту дадавалі музыкі і спевакі, якія выконвалі старажытныя купальскія песні.

8 / 13

Людзі весела танчылі пад народныя спевы.

9 / 13

Уся вясковая грамада збіралася ля агню. Прапусціць і не прыйсці на свята лічылася вялікай небяспекай, толькі вядзьмаркі баяліся святочнага купальскага вогнішча.

10 / 13

Кажуць, што сілай купальскага агню можна ачысціцца ад ўсяго дрэннага.

11 / 13

На Купалле вядзьмаркі і чараўнікі ператвараюцца ў жаб і змей, каб нарабіць шкоды людзям, а дзяўчаты варожаць на будучае замужжа, на суджаных.

12 / 13

Ды й якое ж Купалле без чароўных вянкоў!

13 / 13

Квітнеючае кола вянка ў дзявочых руках бы мара аб шчаслівай будучыні!

Чытайце таксама:
Купальскія песні: на Купала сонца гуляла
Як святкуюць Купалле ў Беларусі
Весела, але без замежных музыкаў: як прайшоў фэст "Купальскае кола-2020"