МІНСК, 4 ліп - Sputnik. Мінчанка Аліна Гарнасько выйграла хатні этап Кубка свету па мастацкай гімнастыцы ў мнагабор'і.
Яна лідзіравала пасля практыкаванняў з абручом і мячом, а затым зарабіла 28,100 балы за кампазіцыю з булавамі, яшчэ 20,100 - са стужкай. Такім чынам, у суме у беларускі было 103,700 балы, што дазволіла ёй апярэдзіць расійскую "мастачку" Лалу Крамарэнка (103,300). Трэцяе месца - у яшчэ адной беларускі, Анастасіі Салас, якая набрала 102,500 балы.
У групавых практыкаваннях лідэрства захапіла ізраільская зборная, якая набрала (91,050). На другім месцы - балгарскія спартсменкі (90,600), на трэцім -прадстаўніцы Узбекістана. У беларусак толькі чацвёртае месца (85,050).
Турнір завяршаецца ў нядзелю, 4 ліпеня. Гімнасткі будуць спаборнічаць за ўзнагароды ў фіналах асобных відаў. Пачатак - у 12:00, прамую трансляцыю вядзе тэлеканал "Беларусь 5".