Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Галоўчанка аб інтэграцыі з РФ: засталося ўзгадніць тэхнічныя моманты

Паводле слоў беларускага прэм'ера, сустрэчы бакоў праходзяць практычна штотыдзень.
Sputnik
МІНСК, 5 ліп - Sputnik. Беларускі прэм'ер Раман Галоўчанка заявіў, што ўжо на працягу бліжэйшых месяцаў увесь пакет саюзных праграм з РФ будзе сфарміраваны: зараз бакі ўзгадняюць пакінутыя тэхнічныя моманты.
"Фактычна гаворка ідзе ўжо аб узгадненні тэхнічных момантаў. Я ўвесь час знаходжуся ў шчыльным кантакце са сваім калегам, старшынёй урада Расійскай Федэрацыі Міхаілам Мішусціным. Акрамя таго, актыўную працу вядуць намеснікі прэм'ер-міністраў", - сказаў ён.
Па словах Галоўчанкі, сустрэчы бакоў праходзяць практычна штотыдзень.
"Ёсць упэўненасць, што ў астатнія месяцы увесь пакет саюзных праграм будзе сфармаваны", - паведаміў ён у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
Нагадаем, ініцыятыва па інтэграцыі заканадаўства Беларусі і Расіі была прапанавана кіраўнікамі дзяржаў у 2019 годзе. Была сфарміравана міжурадавая група, якая падрыхтавала праект дарожных карт па розных пытаннях. Гэта кампрамісныя рашэнні па такіх напрамках, як, да прыкладу, пастаўкі нафты і газу, мытнае і падатковае рэгуляванне.
Чытайце таксама:
Адзіныя рынкі нафты і газу ў Беларусі і РФ могуць з'явіцца да 2022 года
Беларусь і Расія падпішуць саюзныя праграмы своечасова – Мезенцаў
Пасол Расіі ў Беларусі назваў няўзгодненую саюзную праграму