Зачыняецца карэспандэнцкі пункт "Еўрарадыё для Беларусі"

Пастанова Савета міністраў Беларусі аб закрыцці карпункта датавана 2 ліпеня.
Sputnik
МІНСК, 5 ліп - Sputnik. У Беларусі зачыняецца карэспандэнцкі пункт таварыства з абмежаванай адказнасцю "Еўрапейскае радыё для Беларусі" (Рэспубліка Польшча), адпаведная пастанова ўрада апублікавана на Нацыянальным прававым партале.
Згодна з інфармацыяй, якая апублікавана ў адкрытым доступе на сайце pravo.by, адпаведная пастанова Савета міністраў РБ № 378 датавана 2 ліпеня 2021 года. Яна ўключана ў Нацыянальны рэестр прававых документов 5 ліпеня бягучага года.
Як вынікае з адкрытых інтэрнэт-крыніц, "Еўрарадыё" заснавана ў верасні 2005 года ў Варшаве, вяшчае з 26 лютага 2006 года, у 2009 годзе быў адкрыты карэспандэнцкі пункт у Мінску.
Улетку 2020 года беларускія ўлады заблакіравалі доступ да асноўнага сайта "Еўрарадыё".