ГРОДНА, 6 ліп - Sputnik. Гродзенскі рэгіён займае вядучыя пазіцыі ў Беларусі па выпуску прадуктаў харчавання, дзякуючы высокаму ўзроўню развіцця аграрнага сектара ў вобласці.
Значная частка выпускаемай на мясцовых прадпрыемствах прадукцыі адпраўляецца на расійскі рынак. Як развіваецца беларуская мяса-малочная прамысловасць, чытайце ў рэпартажы Sputnik.
Малочныя рэкі
"З Расіяй у нас агульныя падыходы ў вытворчасці, а ў людзей падобныя смакавыя перавагі. У нас падобныя і культура вытворчасці, і культура спажывання", - распавяла гендырэктар ААТ "Малочны свет" Марына Анікеева.
Паводле яе слоў, беларуская малочка - гэта ўжо своеасаблівы брэнд, які ведаюць далёка за межамі рэспублікі.
Пасол Расіі ў Беларусі Яўген Лук'янаў і генеральны дырэктар ААТ "Малочны свет" Марына Анікеева
© Sputnik / Виктор Толочко
Гендырэктар запэўніла пасла РФ у Беларусі Яўгена Лук'янава, што прадпрыемства, якім яна кіруе здольна не толькі падтрымліваць харчовую бяспеку Беларусі, але і пастаўляць прадукцыю ў Расію.
"Каля 55% прадукцыі нашага прадпрыемства адпраўляецца на экспарт у больш чым 30 краін свету. Значным рынкам для нас з'яўляецца Расія", - асабліва адзначыла Марына Анікеева.
Пры гэтым яна звярнула ўвагу, што прадукцыя завода не проста займае паліцы ў расійскіх крамах. Прадпрыемства працуе з расійскімі вытворцамі, якія робяць канчатковую прадукцыю з гродзенскай малочкі, ствараючы такім чынам і там рабочыя месцы.
Расійскі пасол пацікавіўся "ці бярэ на прычэп "Малочны свет" менш эканамічны трывалыя прадпрыемствы”. Гендырэктар пацвердзіла гэта і дадала, што ў завода некалькі вытворчых пляцовак, дзе ў сукупнасці працуе каля 2 тысячы чалавек.
"Так дзякуючы мудраму рашэнню аблвыканкама на прычэпе у нас з'явіліся некалькі вытворчасцей у Шчучыне, Слоніме і Дзятлава", - удакладніла Марына Анікеева.
Яўген Лук'янаў спытаў у кіраўніка прадпрыемства, як яны забяспечваюць пастаўкі сыравіны на вытворчасць, якое працуе круглыя суткі, на што яна сказала, што ў "Малочнага свету" не толькі свая сыравінная зона, але і спецыяльны аўтамабільны парк.
У "Малочнага свету" не толькі свая сыравінная зона, але і спецыяльны аўтамабільны парк
© Sputnik / Виктор Толочко
Дарэчы, прадпрыемства само забяспечвае сябе электраэнергіяй, якая выпрацоўваецца на ўласнай энергетычнай ўстаноўцы з расійскага газу. Спажыванне электраэнергіі будзе павялічвацца з развіццём вытворчай пляцоўкі за кошт паставак з БелАЭС.
"Саюзная дзяржава - гэта выкарыстанне лепшых практык і тэхналогій і распаўсюджванне іх на агульны рынак і ўсю тэрыторыю", - канстатаваў расійскі пасол.
Марына Анікеева у сваю чаргу пацвердзіла гэта і падкрэсліла, што прадпрыемства, якое яна ўзначальвае, працуе ў кааперацыі з расійскімі калегамі.
Мясныя берагі
Наступным пунктам праграмы рабочага візіту кіраўніка расійскай дыпмісіі стала ААТ "Гродзенскі мясакамбінат". Пачаўся ён з абавязковага анкетавання ўсіх членаў дэлегацыі.
Па словах генеральнага дырэктара Алега Іванова, падобная практыка стала абавязковай пасля неаднаразовых візітаў прадстаўнікоў Рассельгаснагляду на прадпрыемства.
Генеральны дырэктар ААТ "Гродзенскі мясакамбінат" Алег Іваноў
© Sputnik / Виктор Толочко
У цяперашні час Гродзенскі камбінат з'яўляецца найбуйнейшым у краіне перапрацоўшчыкам мясной сыравіны.
"На экспарт пастаўляецца 30% (12-13 мільёнаў долараў штомесяц), выпускаемай прадукцыі. Рынак Расіі - гэта 75% ад усёй экспартуемай прадукцыі", - асабліва адзначыў гендырэктар.
Пасля чаго дадаў, што гэты кірунак актыўна развіваецца і прырастае кожны год. Прэміяльная прадукцыя з Гродна пастаўляецца не толькі ў сумежныя рэгіёны Расіі, але і Сібір, Далёкі Усход і нават Сахалін.
У сваю чаргу Яўген Лук'янаў звярнуў увагу, што гэта магчыма дзякуючы наяўнасці плацежаздольнага попыту.
Рэгіянальныя пункты росту
Перад сустрэчай з старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Уладзімірам Каранікам расійскі пасол распавёў журналістам, што ўжо наведаў мясцовую філармонію.
"Гэтая пляцоўка будзе як раз тым месцам, дзе пройдзе наступны Форум рэгіёнаў Расіі і Беларусі", - растлумачыў ён.
Па словах Яўгена Лук'янава, можна зрабіць першыя высновы, што Гродна і Брэст - гэта, напэўна, галоўныя драйверы і лакаматывы беларускай эканомікі (у пэўных сектарах).
Сустрэча Яўгена Лук'янава з Уладзімірам Каранікам
© Sputnik / Виктор Толочко
Пасля чаго дадаў, што выбар Гродна як пляцоўкі для правядзення рэгіянальнага мерапрыемства дзвюх краін не з'яўляецца выпадковым.
"Супрацоўніцтва можа быць паспяховым, калі яно ўзаемавыгадна. Тое чым мы можам дапоўніць працу і намаганні нашых партнёраў у Беларусі, будзе кампенсавацца тымі навацыямі, што ёсць у беларускай прамысловасці. Тут самае галоўнае - сінэргетычнае спалучэнне нашых эканомік", - лічыць пасол РФ.
У сваю чаргу Уладзімір Каранік заявіў журналістам, што Расія - гэта стратэгічны партнёр не толькі Гродзенскай вобласці, але і ў цэлым Беларусі.
"Больш за 50% экспарту Гродзенскай вобласці прыпадае на Расійскую Федэрацыю. У нас падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве з 27 расійскімі рэгіёнамі. У нас вельмі шырокая геаграфія кантактаў", - падкрэсліў кіраўнік вобласці.
Пасля рабочай сустрэчы ў абласным выканаўчым камітэце Яўген Лук'янаў і Уладзімір Каранік прынялі ўдзел у мемарыяльным мітынгу ля помніка савецкім воінам і партызанам. А затым сумесна ўсклалі кветкі да Вечнага агню.