МІНСК, 7 ліп - Sputnik. ЗША ўвялі забарону на продаж авіябілетаў у Беларусь, пра гэта гаворыцца ў дакуменце, апублікаваным на сайце міністэрства транспарту краіны.
"Забараняецца продаж пасажырскіх квіткоў, уключаючы паветраныя перавозкі з перасадкай паміж ЗША і Беларуссю", - адзначае Мінтранс ЗША.
Ёсць у дакуменце выключэнні, яны датычацца нацыянальных інтарэсаў, нацбяспекі, а таксама гуманітарных меркаванняў.
У дакуменце прыкладаецца ліст дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкіна, у якім ён просіць Мінтранс забараніць продаж квіткоў на рэйсы ў Беларусь у сувязі з інцыдэнтам з самалётам Ryanair 23 траўня ў Мінску.
Што адбылося з самалётам Ryanair
Самалёт Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільнюс, экстранна сеў у мінскім аэрапорце 23 траўня з-за паведамлення аб мініраванні, якое пасля не пацвердзілася.
На борце паветранага судна знаходзіўся Раман Пратасевіч - сузаснавальнік і экс-галоўны рэдактар Telegram-канала Nexta, прызнанага беларускім судом экстрэмісцкім. Пратасевіча і яго сяброўку, расіянку Сафію Сапегу затрымалі. У Беларусі яны сталі фігурантамі крымінальных спраў.
Гэты інцыдэнт стаў прычынай закрыцця паветранай прасторы ЕС для беларускіх авіяперавозчыкаў, а таксама актывізаў прыняцце новага пакета санкцый супраць рэспублікі.
Чытайце таксама:
Сем краін Еўропы далучыліся да чацвёртага пакета санкцый супраць Беларусі
Лукашэнка назваў санкцыі Захаду "шантажом ў міжнародным маштабе"
Качанава: Беларусь і Расія павінны разам супрацьстаяць санкцыям