МІНСК, 8 ліп - Sputnik. Міністэрства аховы здароўя дазволіла медустановам "абязлічваць" персанальныя дадзеныя аб сваіх пацыентах, афіцыйны дакумент апублікаваны ў чацвер на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Інструкцыю аб парадку гэтай працэдуры ведамства зацвердзіла яшчэ 28 траўня, але пастанова ўступіць у сілу 23 ліпеня. У ёй жа і прадстаўлены дадзеныя пацыентаў, якія будуць "абязлічвацца":
персанальныя дадзеныя асобы, якой аказваецца медыцынская дапамога: прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца)
пашпартныя дадзеныя: серыя і нумар, а таксама ідэнтыфікацыйны нумар (пры наяўнасці)
нумара дома, корпуса і кватэры месца жыхарства (месца знаходжання);
фотавыявы (лічбавы фотапартрэт) - пры наяўнасці
дадзеныя аб родзе дзейнасці
інфармацыя аб выніках паталагаанатамічнага ўскрыцця для ўстанаўлення прычыны смерцi.
Міністэрства аховы здароўя растлумачыла, што робіцца гэта для таго, каб выканаць медыцынскую таямніцу і "забяспечыць абарону інфармацыі пра пацыента ў рамках эксплуатацыі цэнтралізаванай інфармацыйнай сістэмы аховы здароўя".
Абязлічванне можа адбывацца шляхам увядзення ідэнтыфікатараў, якія будуць замяняць названыя дадзеныя на іншыя.