Сабаленка не змагла прабіцца ў фінал Уімблдона

Беларуская спартсменка змагла завалодаць ініцыятывай і абыграць саперніцу ў першым сэце, але перамагчы ёй не ўдалося.
Sputnik
МІНСК, 9 ліп - Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (4 WTA) не змагла выйсці ў фінал Уімблдона ў Вялікабрытаніі, паведамляе Sputnik.
Сабаленка сустрэлася ў паўфінале з чэшскай спартсменкай Каралінай Плішкавай (13). Раней спартсменкі двойчы сустракаліся на турнірах у 2018 годзе, у якіх беларуска святкавала перамогі.
У чацвер 8 ліпеня паядынак атрымаўся няпросты: Сабаленка адкрыла лік, але Плішкава скарачала адставанне. Тым не менш, у першым сэце беларуская спартсменка абыграла суперніцу, але чэшка пераламала ход паядынку, перамогшы - 7:5, 4:6, 4:6. Матч доўжыўся амаль дзве гадзіны.
У фінале Плішкава сустрэнецца з першым нумарам рэйтынгу WTA аўстралійкай Эшлі Барці.
Раней са спаборніцтваў выбыў шэраг беларусаў, у тым ліку экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка (14).
Уімблдонскі турнір у Лондане будзе доўжыцца да 11 ліпеня, прызавы фонд спаборніцтваў - больш за 40 мільёнаў еўра.