Медык: у Александрыі пацярпелі 7 чалавек, адну дзяўчынку накіравалі ў Магілёў

Пацярпелыя на атракцыёнах былі дастаўлены ў Шклоўскую раённую бальніцу і пасля аказання меддапамогі адпушчаны дадому.
Sputnik
МІНСК, 10 ліп – Sputnik. Падчас надзвычайнага здарэння на свяце "Купалле" ў Александрыі пацярпелі сем чалавек, іх жыццям нічога не пагражае, завіў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.
Сёння днём моцны вецер падняў у паветра некалькі надзіманых атракцыёнаў у аграгарадку Александрыя ў Шклоўскім раёне.

"Больш дасталася бацькам, якія суправаджалі дзяцей і знаходзіліся побач. Па медыцынскую дапамогу звярнуліся і дзеці, і дарослыя. Для таго, каб нічога не ўпусціць, усе былі абследаваны ў Шклоўскай ЦРБ", - заявіў Старавойтаў журналістам у суботу, паведамляе АНТ.

Паводле яго слоў, усім пацярпелым аказана неабходная дапамога, усе адпушчаны дадому.
"У адной дзяўчынкі пад пытаннем пералом - для ўдакладнення дыягназу яна была накіравана на камп’ютэрную тамаграфію - санітарным транспартам яна была накіравана ў Магілёўскую абласную дзіцячую бальніцу", - сказаў начальнік упраўлення.
НЗ на атракцыёне ў Александрыі: па меддапамогу звярнуліся 5 чалавек