МІНСК, 10 ліп – Sputnik. Больш за 10 тысяч абітурыентаў не з'явіліся на ЦТ - гэта каля 15% ад усіх, хто запісаўся, паведамілі Sputnik Беларусь у Мінадукацыі.
У гэтым годзе на тэсціраванне запісаліся больш за 62 тысячы абітурыентаў, не прыйшлі 10 697 чалавек. Самым масавым прадметам стала руская мова, яе здавалі 50,8 тысячы чалавек. Самы непапулярны - геаграфія (каля 1000 рэгістрацый).
Абітурыенты ўжо атрымалі вынікі па васьмі прадметах. У цэлым стобальнікаў у гэтым годзе больш, чым у мінулым, але менш, чым у 2019-м. У пятніцу, 9 ліпеня, сталі вядомы вынікі ЦТ па хіміі. На 100 балаў прадмет напісалі 24 чалавекі.
Вынікі ЦТ па фізіцы, гісторыі Беларусі, геаграфіі і сусветнай гісторыі будуць абвешчаныя 12, 14 і 15 ліпеня адпаведна.
Рэзервовыя дні Мінадукацыі вызначыла на наступны тыдзень: 14 і 16 ліпеня можна будзе здаць рускую і беларускую мовы, 14 і 18 ліпеня - усе астатнія прадметы.
Чытайце таксама:
Выспацца і ніякай валяр'янкі - рэцэпты ад страху перад ЦТ
Руская мова і матэматыка: РІКВ назваў самыя папулярныя прадметы на ЦТ-2021
Як бясплатна атрымаць адукацыю ў Расіі: квоты, экзамены пры ВНУ і ЦТ