МІНСК, 12 ліп – Sputnik. Літва адмовілася выдаць экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Святлану Ціханоўскую, паведаміў напярэдадні генеральны пракурор Андрэй Швед.
"Сапраўды, ужо прыйшлі дакументы. Афіцыйна магу пацвердзіць аб адмове Літвы ў яе выдачы. Але ў гэтай адмове няма ніякай матывіроўкі, на падставе чаго яны нам адмовілі. Гэта значыць прававых падстаў няма", - заявіў Андрэй Швед у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
Пытанне па Ціханоўскай
Нагадаем, Следчы камітэт Беларусі 2 сакавіка бягучага года перадаў у Генеральную пракуратуру дакументы на экстрадыцыю Святланы Ціханоўскай, а 5 сакавіка запыт аб экстрадыцыі быў накіраваны ў Літву.
Раней міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс заявіў, што абмяркоўваць запыт аб экстрадыцыі Ціханоўскай улады краіны не маюць намер і дадаў, што "хутчэй пекла пакрыецца лёдам, чым мы пачнем абмяркоўваць патрабаванне" (запыт Беларусі аб выдачы Ціханоўскай - Sputnik).
"Літва была і будзе каменнай сцяной, за якой знойдуць прытулак праследуемыя рэжымамі дэмакратычныя сілы. Такім чынам кожны, хто знайшоў прытулак у Літве, можа адчуваць сябе ў бяспецы, што яго не перададуць рэжымам - ні з-за сваёй барацьбы за дэмакратыю, ні за свабоду слова ці рэлігіі", - заявіў кіраўнік літоўскага МЗС.
Іншыя запыты
Што тычыцца партнёраў з іншых краін, падкрэсліў Швед, то Беларусь накіравала і працягвае накіроўваць адпаведныя дакументы па выдачы злачынцаў. Па словах генпракурора, пакуль рэакцыі няма.
"Мы прымаем усе магчымыя прававыя меры да таго, каб гэтыя злачынцы выдаваліся беларускаму правасуддзю. У нас вельмі добрыя вынікі працы ў гэтым кірунку з расійскім калегамі, за што мы ім удзячныя. Калі ёсць прававыя падставы, такія асобы нам выдаюцца ў рамках заканадаўства", - растлумачыў Андрэй Швед.
Нагадаем, раней стала вядома, што Латвія адмовілася выдаць Валерыя Цапкалу.
Чытайце таксама:
Швед: Беларусь не атрымлівала ад ЕС адказаў на запыты аб выдачы апазіцыянераў
Ціханоўскую не выключалі з міждзяржаўнай базы вышуку СНД
КДБ РБ унёс у спіс маючых дачыненне да тэрарызму Ціханоўскую і Латушку
Генпракурор: у дачыненні да Ціханоўскай і BYPOL распачата справа за тэрарызм
Генпракуратура накіравала Літве просьбу аб экстрадыцыі Ціханоўскай