МІНСК, 12 ліп – Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка пасля Уімблдона стала трэцяй ракеткай свету.
Жаночая тэнісная асацыяцыя 12 ліпеня абнавіла рэйтынг: 23-гадовая беларуска займае ў ім цяпер трэцяе месца, у яе 6 965 ачкоў.
Гэта лепшае дасягненне ў кар'еры Сабаленка. Перад Уімблдонам яна была чацвёртай у рэйтынгу WTA.
Вікторыя Азаранка, што выляцела з Уімблдона ў другім крузе, засталася на 14-м радку (3 845 ачкоў). А вось Аляксандра Саснович істотна палепшыла свае пазіцыі, яна цяпер №86 WTA (938 ачкоў). Перад турнірам у Лондане яна займала 100 радок.
Чытайце таксама:
Сабаленка не змагла прабіцца ў фінал Уімблдона
Сабаленка выйшла ў паўфінал Уімблдона
Сабаленка ўзнялася на другое месца ў чэмпіёнскай гонцы WTA