У рэспубліцы трансфармуецца рынак нерухомасці. Усё больш людзей імкнецца жыць за горадам. Малое домабудаванне ў прыгараднай зоне апынулася ў прыярытэце. Паўплывала і пандэмія: людзі сталі часцей працаваць выдалена.
Як павышэнне попыту адбілася на цэнах? У чаканні чаго замер "другасны рынак", і як зменіцца кошт квадратнага метра ў новабудоўлях? На гэтыя і іншыя пытанні адказалі ўдзельнікі прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Удзельнікі прэс-канферэнцыі:
намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення будаўніцтва і жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь Аляксандр АЎРАМЕНКА;
старшыня Савета грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя "Нерухомасць" Анатоль Звяздзін;
член Савета Асацыяцыі забудоўшчыкаў аб'ектаў жыллёвага будаўніцтва Вадзім Тачкін.
Адпраўце заяўку на p.tukhto@sputniknews.com для падпіскі на e-mail рассылку анонсаў мультымедыйнага прэс-цэнтра Sputnik Беларусь.