Партыя "Дзеянне і салідарнасць" лідзіруе на датэрміновых парламенцкіх выбарах у Малдове, паводле звестак ЦВК за яе прагаласавалі 52,72% выбаршчыкаў, "Камуністы і сацыялісты", які ўзначальваюць два былыя прэзідэнты - Уладзімір Варонін і Ігар Дадон - набірае 27,23% галасоў. Праходзіць у парламент і партыя "Шор", за якую прагаласавалі 5,75% выбаршчыкаў.
Аб выніках парламенцкіх выбараў слухачам радыё Sputnik распавяла палітычны аглядальнік NTV Moldova Алена Лявіцкая-Пахомава.
"Малдова выходзіць на шлях Украіны, дзе і ў Зяленскага, і ў яго партыі "Слуга народа" назіраецца падзенне рэйтынга. Мабыць, у нас адбудзецца тое ж самае. Відавочна, што Майя Санду не можа ні стварыць каманду, ні ўзяць на сябе поўную адказнасць за адміністрацыйныя рашэнні ў краіне", - сказала суразмоўніца Sputnik.
Парламент Малдовы ўпершыню абраны менш, чым паловай выбаршчыкаў, уключаных у спісы асоб, якія маюць права голасу.
Каментарый палітычнага аглядальніка NTV Moldova Алены Лявіцкай-Пахомавай слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.
Чытайце таксама:
"Дрэнны прэцэдэнт": якія краіны могуць паўтарыць шлях Беларусі ў канфлікце з ЕС