Відэа

Дыялог краін ЕАЭС і шляхі развіцця еўразійскай інтэграцыі – відэа

У аўторак, 13 ліпеня, у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь прайшоў відэамост Масква – Мінск – Ерэван – Нур-Султан на тэму: "Дыялог краін ЕАЭС і шляхі развіцця еўразійскай інтэграцыі".
Sputnik
9 ліпеня адбылося пасяджэнне Генеральнай Асамблеі народаў Еўразіі, на якой былі падведзены вынікі працы арганізацыі за папярэднія 4 гады і абмеркаваны планы далейшай дзейнасці.
Як буйныя няўрадавыя арганізацыі краін ЕАЭС дапамагаюць еўразійскай інтэграцыі? Наколькі значны міжкультурны і міжрэлігійны дыялог? Па якіх напрамках вядзецца міжпарламенцкае супрацоўніцтва? На гэтыя і іншыя пытанні адказвалі ўдзельнікі відэамоста.
Удзельнікі:
намеснік старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага схода Расійскай Федэрацыі Канстанцін КАСАЧОЎ;
генеральны сакратар Асамблеі народаў Еўразіі, заслужаны эканаміст Расійскай Федэрацыі Андрэй БЕЛЬЯНІНАЎ.
Асамблея народаў Еўразіі - гэта міжнародны саюз няўрадавых арганізацый і грамадзян з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, якія падзяляюць і прасоўваюць ідэі і каштоўнасці еўразійскай інтэграцыі, абароны міра, умацавання дружбы, згоды, партнёрства і добрасуседства паміж народамі.