МІНСК, 16 ліп – Sputnik. Надзея Ермакова пакідае пасаду старшыні праўлення Белгазпрамбанка, у яе ў пятніцу скончыўся кантракт.
"Сёння ў мяне скончыўся кантакт, я ўжо развіталася з калектывам, дала слова на дарогу і прадставіла пераемніка", - заявіла яна Sputnik.
Ермакова распавяла, што ў яе быў кантракт на паўгода, і наймальнік, і яна вырашылі яго не працягваць. "У нас узаемная згода па гэтым пытанні", - сказала яна.
Пры гэтым суразмоўца Sputnik паведаміла, што ўжо ў пятніцу 16 ліпеня прадставіла калектыву выконваючага абавязкі старшыні праўлення.
"Гэта Патапава Ірына Алегаўна, першы намеснік. Акцыянеры, савет дырэктараў папрасілі, каб я сама прадставіла пераемніка. У банку усё ў парадку, усё паспяхова ідзе, за паўгоддзе выкананы ўсе параметры", - падкрэсліла яна.
Адказваючы на пытанне, чым зоймецца пасля сыходу з банка, Ермакова адзначыла, што ў яе шмат спраў, звязаных з грамадскай працай.
"Гэта і мой любімы Саюз жанчын, і Савет ветэранаў Беларусбанка", - сказала яна.
Справа Белгазпрамбанка
Нацбанк Беларусі ўвёў часовую адміністрацыю ў Белгазпрамбанку з 15 чэрвеня 2020 года пасля таго, як фінансавая міліцыя прыйшла ў банк з вобыскамі, і была ўзбуджана крымінальная справа за атрыманне хабараў, ухіленне ад выплаты падаткаў і "адмыванне" грошай, атрыманых злачынным шляхам. Праз некалькі дзён быў затрыманы экс-кіраўнік банка Віктар Бабарыка і яшчэ некалькі яго намеснікаў.
У студзені 2021 года старшынёй праўлення банка была прызначана Надзея Ермакова.
Чытайце таксама:
Першае інтэрв'ю новага кіраўніка Белгазпрамбанка: стабільнасць банка аднаўляецца
Кіраўнік Белгазпрамбанка: да канца майго кантракта трэба падрыхтаваць пераемніка
Белгазпрамбанк атрымаў доўгатэрміновую крэдытную лінію на 60 млн еўра
Старшынёй праўлення Белгазпрамбанка стала Надзея Ермакова