МІНСК, 17 ліп - Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены па Беларусі ў суботу і нядзелю, паведаміў Белгідрамет.
На жаль, з лёгкасцю уздыхнуць ў нядзелю не атрымаецца, бо сіноптыкі паабяцалі па паўднёва-ўсходняй палове краіны і па ўсходзе Віцебскай вобласці тэмпературу паветра + 30-34.
Раней начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Аляксандр Бяганскі адзначаў, што не выключана тэмпература вышэй +30°С і ў жніўні.
Як выжыць у спякоту
Галоўныя правілы выжывання ў гарачае надвор'е - ужываць як мага больш вады, старацца не знаходзіцца на сонцы і добра праветрываць памяшканні, каб не было душна, паколькі ў адваротным выпадку не выключаны цеплавы ўдар.
Самае слабое звяно ў такое надвор'е - гэта дзеці і людзі старэйшыя за 60 гадоў, ім трэба быць асабліва акуратнымі са сваім самаадчуваннем, раяць медыкі.
Чытайце таксама:
Цяплей, чым у Егіпце: спёка захаваецца ў Беларусі ў выхадныя
Сіноптыкі б'юць трывогу: узровень вады моцна ўпадзе ў Бярэзіне
Спякота не спадае: усё больш лясоў нельга наведваць у Беларусі