ДВПК: Беларусь і Расія сумесна пераадольваюць наступствы санкцый

Беларускія прадпрыемствы ваенна-прамысловага комплексу выкарыстоўваюць вопыт расійскіх калег, якія ўжо даўно сутыкнуліся з дзеяннем заходніх рэстрыкцыяў.
Sputnik
МІНСК, 20 ліп - Sputnik. Беларусь і Расія працуюць над узгадненнем праграмы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, заявіў на авіясалоне МАКС-2021 старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрый Пантус.
Паводле яго слоў, рэспубліка і яе прадпрыемствы аналагічна, як і Расія, на працягу доўгага часу падвяргаецца ўплыву санкцый з боку еўрапейскіх краін.
"У дадзеным выпадку мы не тое каб пераймаем вопыт (Расіі - Sputnik), мы працуем сумесна па пераадоленні тых праблем, якія на сённяшні момант у той ці іншай ступені ствараюць гэтыя санкцыі", - сказаў кіраўнік ДВПК Беларусі.
Пры гэтым Дзмітрый Пантус паведаміў, што дзве краіны працуюць над узгадненнем сумеснай праграмы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва на 2022-2025 гады. У тым ліку, на палях МАКС-2021 ідзе абмеркаванне шырокага спектру зброевых кантрактаў і сумеснае прасоўванне ваеннай тэхнікі ў трэція краіны.
Чытайце таксама:
Лукашэнка: на нашым баку праўда, доля Захаду - бездапаможныя выкрыкі
Лукашэнка ахарактарызаваў сітуацыю ў сучасным свеце адным "ёмістым" словам
Лукашэнка расказаў, як Беларусь рыхтавалася да санкцый