Адзін з выхадаў станцыі метро "Фрунзенская" закрываюць на рамонт

У сераду, 21 ліпеня, на рамонт закрыюць выхад са станцыі "Фрунзенская" у бок сквера, завяршыць яго абяцаюць да 14 жніўня.
Sputnik
МІНСК, 21 ліп - Sputnik. З 21 ліпеня па 14 жніўня будзе цалкам зачынены выхад № 3-2 станцыі "Фрунзенская", паведамілі ў сталічным метрапалітэне.
У прэс-службе падземкі прынеслі прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці.
Дадзены выхад таксама з'яўляецца пераходам праз вуліцу Кальварыйскую на бок сквера. Тым не менш, на гэтым жа баку ёсць выхад № 3-1. Таму сур'ёзных праблем з перасячэннем праезнай часткі паўстаць не павінна.
Мінскі метрапалітэн пастаянна абнаўляе лесвічныя маршы на выхадах са станцый. Як правіла, рамонт актывізуецца з надыходам цёплага надвор'я. Работы задумваюцца так, каб захаваць магчымасць траплення да тых ці іншых аб'ектаў.
Пункты вакцынацыі ад COVID-19 адкрыліся ў мінскім метро