Відэа

Уладзімір Пуцін з'еў любімае марозіва на авіясалоне МАКС-2021 – відэа

Халодны дэсерт падалі расійскаму прэзідэнту ў ружовым чамаданчыку, а аплацілі пачастунак, са слоў самога Пуціна, "са звышпрыбыткаў". Глядзіце відэа.
Sputnik
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас наведвання авіясалона МАКС-2021 у Падмаскоўі з'еў любімае марозіва. Уладзіміру Пуціну першаму з высокіх гасцей падалі пламбір "Коровка з Кореновки".
Прэзентавалі дэсерт ў ружовым чамаданчыку. Пуцін, перш чым адкрыць марозіва, старанна разгледзеў упакоўку.
А прадстаўнікі СМІ пасля спыталі чыноўнікаў, хто ж у гэтым годзе аплаціў халодны дэсерт. Віцэ-прэм'ер Юрый Барысаў распавёў, што прапанаваў зачыніць рахунак за марозіва главе Мінпрамгандля Дзянісу Мантураву, аднак расийскі лідэр пажартаваў, што ў гэтым годзе ласунак аплацяць са звышпрыбыткаў.
Менавіта марозіва "Коровка з Кореновки" Уладзімір Пуцін купляў на авіясалоне МАКС-2019 у Жукоўскім. Гэтым жа дэсертам расійскі прэзідэнт частаваў свайго турэцкага калегу Эрдагана падчас наведвання авіясалона.
Глядзіце таксама:
Прамая лінія з Уладзімірам Пуціным - відэа
Пуцін натхніў мастачку стварыць палатно з зубоў - відэа
Пуцін даў старт запуску вытворчасці аўтамабіляў Aurus – відэа