МІНСК, 22 ліп – Sputnik. У Брэст і ў Палонку (Баранавіцкі раён) прыбылі воінскія эшалоны з вайскоўцамі і тэхнікай Расійскай Федэрацыі, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны Беларусі.
Ваенныя дабраліся на працягу сутак, на станцыях іх сустрэлі беларускія вайскоўцы з аркестрам і хлебам-соллю.
На станцыях расійскіх вайскоўцаў сустрэлі беларускія вайскоўцы з аркестрам і хлебам-соллю
© Photo : "Ваяр"
Цяпер вайскоўцы занятыя разгрузкай узбраення і тэхнікі з цягнікоў, пасля чаго яны адправяцца ў прызначаны раён, дзе абсталююць палявы лагер. Толькі затым салдаты пачнуць трэніроўкі і будуць рыхтавацца да вераснёвых вучэнняў "Захад-2021".
Як і дзе пройдуць вучэнні?
Вучэнні "Захад-2021" пройдуць на тэрыторыі Расіі і Беларусі з 10 па 16 верасня. Чакаецца, што іх асновай стане варыянт эскалацыі ваенна-палітычнага становішча "вакол умоўных краін".
Раней у беларускім абаронным ведамстве заяўлялі, што вучэнні "Захад-2021" пройдуць пад кіраўніцтвам начальнікаў генеральных штабоў Беларусі і Расіі.
Паводле задумы, беларускія і расійскія ваенныя апрабуюць новыя спосабы сумесных дзеянняў зводных штурмавых падраздзяленняў на высока ўрбанізаванай мясцовасці.
Чытайце таксама:
Наступальныя дзеянні: што адпрацуюць на ваенных вучэннях "Захад - 2021"
Беларусь і Расія завяршаюць стварэнне сумесных ваенных цэнтраў
НАТА адпрацоўвае маршруты аператыўнай перакідкі войск да меж СД - Шайгу
Расія і Беларусь правядуць тры сумесныя ваенныя вучэнні
Міністр абароны: Захад працягвае шукаць рашэнне па "беларускім выступе"