Цэнтралізаванае тэсціраванне ў Беларусі праходзіла з 16 чэрвеня па 8 ліпеня.
ЦТ абітурыенты здавалі на выбар па 11 прадметах - беларускай, рускай і замежнай мовах, грамадазнаўстве, матэматыцы, біялогіі, хіміі, фізіцы, гісторыі Беларусі, геаграфіі і сусветнай гісторыі. Пры гэтым рэгістрацыя была даступна не больш чым па чатырох з іх.
Якія вынікі ЦТ у 2021 годзе? На якія хітрыкі ішлі падыспытныя, каб палепшыць вынік? Колькі часу ёсць у абітурыентаў, каб падаць дакументы ў ВНУ? На гэтыя і іншыя пытанні ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адказвалі ўдзельнікі прэс-канферэнцыі:
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці УА "Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў" Наталля ВАЙЦЕХОВІЧ;
начальнік упраўлення па распрацоўцы і сертыфікацыі тэстаў Ірына САЛІВОН;
кансультант Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Рэмма ГЕРЛОЎСКАЯ;
намеснік начальніка ГУ - начальнік упраўлення Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандра ПЯТРОВА;
прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.