Па дадзеных Белгідрамета, лета 2021 года пабіла тэмпературныя рэкорды за 120-гадовую гісторыю метэаназіранняў. Рэкі і азёры сталі самымі папулярнымі месцамі адпачынку ў спякоту для беларусаў. Аднак не абышлося без здарэнняў - толькі ў ліпені ў рэспубліцы патанулі больш як 60 чалавек.
Чаму небяспечныя нават дробныя вадаёмы і як пазбегнуць трагедыі на вадзе? На гэтыя і іншыя пытанні адказвалі ўдзельнікі прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Удзельнікі:
старшыня РДГА "Таварыства ратавання на водах" (ТРВОД) Анвар ІГАМБЕРДЫЕЎ;
начальнік аддзела рэспубліканскай вадалазна-выратавальнай службы РДГА ТРВОД Дзмітрый БАРАНОЎСКІ;
галоўны вадалазны спецыяліст РДГА ТРВОД Аляксей КАРПЕКА;
вядучы спецыяліст РДГА ТРВОД Ірына ШЧЭПЕТАВА;
старшыня Мінскай абласной арганізацыі ТРВОД Сяргей ПАТРЫКЕЕЎ;
вядучы спецыяліст Мінскай абласной арганізацыі ТРВОД Міхаіл ФРАЛОЎ;
вядучы спецыяліст Мінскай абласной арганізацыі ТРВОД Алена ЖАЛАБКОВІЧ;
намеснік начальніка ГІМС Юрый АЛЯКСЕЕНКА;
начальнік ГІМС Мінскай вобласці Мікалай СКІПОР;
загадчык аддзялення камунальнай гігіены ДУ "Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя" Аляксандр СПУРГЯШ.