МІНСК, 24 ліп – Sputnik. Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў у першы дзень тэніснага турніру на Алімпійскіх гульнях у Токіа адолеў француза Сымона Жыля і выйшаў у 1/16 фіналу, паведамілі ў Міністэрстве спорту і турызму.
Герасімаў першым з беларускіх тэнісістаў стартаваў у суботу на алімпійскім турніры, перайграўшы на корце комплексу Ariake Park французскага саперніка Жыля Сымона - 4:6, 6:3, 6:4. Паядынак працягваўся 2 гадзіны 34 хвіліны.
Наступным сапернікам Ягора Герасімава стане італьянец Фабіа Фаньіні.
У нядзелю на Алімпіядзе працягнецца тэнісны турнір, адбудзецца яшчэ адна беларуска-французская дуэль. Ілля Івашка выйдзе на корт супраць Гаэля Манфіса. Акрамя таго, у 1/16 фіналу мужчынскага парнага разраду Герасімаў і Івашка сустрэнуцца з новазеландскім дуэтам Маркус Даніэл - Майкл Вінус.
Заўтра на Алімпійскіх гульнях у Токіа стартуе і першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка, за права выйсці ў 1/16 фіналу яна пазмагаецца з польскай тэнісісткай Магдай Лінэт. У выпадку выйгрышу беларуска будзе далей гуляць з пераможцай матча паміж францужанкай Каралін Гарсія і харвацкай тэнісісткай Донай Векіч.
Тэнісны турнір на Алімпійскіх гульнях працягнецца да 1 жніўня.
Чытайце таксама:
Вызначаны першыя пары турніру па тэнісе на АГ: з кім згуляюць беларусы
Цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў адбылася ў Токіа
Лукашэнка павіншаваў Івана Ціхана з 45-гадовым юбілеем