МІНСК, 25 ліп – Sputnik. Сіноптыкі абяцаюць беларусам вяртанне гарачага надвор'я. У нядзелю 25 ліпеня месцамі па краіне паветра зноў прагрэецца да +30°С, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Надвор'е на тэрыторыі краіны будзе фарміраваць поле павышанага атмасфернага ціску. На працягу дня будзе пераважна без ападкаў. Небяспечных метэаралагічных з'яў, за выключэннем гарачага надвор'я, не чакаецца.
Чаго чакаць у абласных цэнтрах
У Брэсце днём пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Тэмпература паветра +28 .. +30°C. Вецер няўстойлівы, 3-8 м/с.
У Гродне днём надвор'е будзе такое ж, як і ў Брэсце. Уначы - +13-15°C.
У Віцебску ў дзённыя гадзіны паветра прагрэецца да 28 градусаў.
На працягу дня ў Магілёве +28-30°C, ноччу +4-16°C.
У Гомелі будзе прыкладна такое ж надвор'е, днём каля +28-30°C і без дажджоў.
Цёпла і без ападкаў будзе ў нядзелю і ў беларускай сталіцы, распавялі ў Белгідрамеце. Вецер паўднёва-ўсходні - 3-8 м/с. Тэмпература паветра днём - +26-28°C.
Як выжыць у спякоту
Галоўныя правілы выжывання ў гарачае надвор'е - ужываць як мага больш вады, старацца не знаходзіцца на сонцы і добра праветрываць памяшканні, каб не было душна, паколькі ў адваротным выпадку не выключаны цеплавы ўдар.
Самае слабое звяно ў такое надвор'е - гэта дзеці і людзі старэйшыя за 60 гадоў, ім трэба быць асабліва акуратнымі са сваім самаадчуваннем, раяць медыкі.
Чытайце таксама:
Разбітыя машыны, паваленыя дрэвы: МНС паказала наступствы навальніцы ў Бабруйску
Спякота сыходзіць: кліматолаг распавёў, якім будзе канец ліпеня ў Беларусі
Сіноптыкі б'юць трывогу: узровень вады моцна ўпадзе ў Бярэзіне