МІНСК, 26 ліп - Sputnik. Беларускія грамадзяне змогуць афармляць турыстычныя візы ў Егіпет праз анлайн-платформу, распавёў пасол Беларусі ў Егіпце Сяргей Цярэнцьеў.
"Беларусь уключана ў другую групу краін, грамадзяне якіх могуць атрымліваць егіпецкія візы на электроннай платформе. Гэта значыць нашы грамадзяне заходзяць на электронную платформу, падаюць заяўку і пры прылёце ў любы міжнародны пункт аэрапорт Егіпта ўжо атрымліваюць штамп у пашпарце", - растлумачыў ён у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
Дыпламат сказаў, што ў бліжэйшыя дні, тыдні электронная база запрацуе, і пасля гэтага беларусам неабавязкова будзе ехаць па візы ў Маскву.
Цяпер візу ў беларусаў просяць ў многіх егіпецкіх аэрапортах, акрамя тых, што знаходзяцца на Сінайскім паўвостраве. Гэта значыць для турыстычнай паездкі ў Шарм-эль-Шэйх, да прыкладу, віза не спатрэбіцца. У астатніх выпадках дакумент афармляецца ў пасольстве Егіпта і каштуе 25 долараў.
Авіярэйс Мінск-Каір
Акрамя таго, Цярэнцьеў анансаваў прамы рэйс з Мінска ў Каір, які хутка павінны арганізаваць авіяцыйныя ўлады дзвюх краіны.
"Прамым зносінам паміж сталіцамі быць. Ёсць тэхнічныя пытанні, якія цяпер дэпартамент па авіяцыі Беларусі і егіпецкі бок вырашаюць", - адзначыў пасол.
Цяпер з Мінска ў Егіпет лятаюць толькі чартарныя рэйсы ў Шарм-эль-Щейх і Хургаду. У Каір можна даляцець транзітам праз Дубай.
Чытайце таксама:
"Белавія" павысіла кошт чартараў у Егіпет і Турцыю
Егіпет, Турцыя - што яшчэ? Куды паляцець на адпачынак беларусам
Турыстычныя візы ў Егіпце для беларусаў зноў сталі платнымі