МІНСК, 27 ліп - Sputnik. Беларусь і Расія збіраюцца стварыць адзіную даследчую прастору і хочуць уцягваць у яе іншыя краіны, заявіў журналістам кіраўнік Нацыянальнага даследчага цэнтра "Курчатаўскі інстытут" Міхаіл Кавальчук у НАН Беларусі.
"Цяпер разгортваюцца вельмі магутныя праекты, звязаныя з новай даследчай інфраструктурай на базе магутных установак - мегасайенс", - сказаў Кавальчук.
Гаворка ідзе пра дарагія устаноўкі тыпу паскаральнікаў. Паводле яго слоў, на працягу пяці-сямі гадоў у Расіі будзе створана самая дасканалая ў свеце навукова-даследчая інфраструктура.
Пры гэтым яе значная частка ўжо працуе. "У сувязі з гэтым, з улікам патэнцыялу Беларусі становіцца цікавым - узнавіць адзiную навукова-даследчую прастору Саюзнай дзяржавы", - падкрэсліў дырэктар цэнтра. Ён дадаў, што ў Расіі і Беларусі ёсць гэты інструментар - Саюзная дзяржава.
"Калі мы створым гэту адзіную інфраструктурную даследчую прастору, то станем лідэрамі па ўцягванні ў гэтую прастору іншых партнёраў па СНД", - падкрэсліў Кавальчук.
Паводле яго слоў, расійскі бок дамовіўся з беларускім, што будзе рыхтавацца праект міжурадавага пагаднення аб уступленні РБ у міжнародны цэнтр на базе самага магутнага рэактара ў свеце ПІК у Гатчыне пад Санкт-Пецярбургам.
"Мы таксама прапанавалі для ўзмацнення інтэграцыі і кааперацыі філіял Курчатаўскага інстытута на базе Нацыянальнай акадэміі навук. Таксама ў сферы новай адукацыі мы прапанавалі адкрыць у Беларусі філіял Маскоўскага інжынерна-фізічнага інстытута", - рэзюмаваў ён.
Візіт "курчатаўцаў"
Дэлегацыя Нацыянальнага даследчага цэнтра "Курчатаўскі інстытут" пад кіраўніцтвам яго прэзідэнта Міхаіла Кавальчука знаходзіцца з візітам у Беларусі. Кіраўнік цэнтра сустрэўся ў аўторак з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, дзе абмеркаваў шэраг пытанняў.
Плануецца, што ў Мінску будзе падпісана Дарожная карта навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва на перыяд да 2030 года, у тым ліку ў ядзернай энергетыцы, генетычных даследаваннях, ядзернай медыцыне, распрацоўцы беспілотных лятальных апаратаў, іншых напрамках. Карта ўключае ў сябе 44 мерапрыемствы.
Удзел у мерапрыемстве прымаюць кіраўнік Курчатовскага інстытута, старшыня НАН РБ Уладзімір Гусакоў, прадстаўнікікіраўніцтва беларускага ўраду, навукоўцы, а таксама дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.
НАН Беларусі каля года таму атрымала прапанову ад Курчатаўскага інстытута аб супрацоўніцтве ў сферы мірнага атама. Беларускаму боку прапанавана перайсці на прынцыпова новы ўзровень узаемадзеяння. Кіраўніцтва цэнтра прапанавала НАН зрабіць канкрэтныя крокі па стварэнні інфраструктуры навуковых фундаментальных даследаванняў Саюзнай дзяржавы.
Нацыянальны даследчы цэнтр "Курчатаўскі інстытут" - адзін з вядучых навуковых цэнтраў свету, міждысцыплінарная нацыянальная лабараторыя. У ХХ стагоддзі Курчатаўскіінстытута адыграў ключавую ролю ў забеспячэнні бяспекі краіны і развіцці найважнейшых стратэгічных напрамкаў, уключаючы распрацоўку і стварэнне ядзернай зброі, атамнага падводнага і надводнага флатоў, атамнай энергетыкі краіны. Сёння НДЦ "Курчатаўскі інстытут" мае ўнікальную даследча-тэхналагічную базу.
Чытайце таксама:
Прэзідэнт: Беларусь гатова ўдзельнічаць у праектах па будаўніцтву АЭС з Расіяй
Кіраўнік Курчатаўскага інстытута прыедзе ў Мінск абмеркаваць тэму мірнага атама