МІНСК, 29 ліп - Sputnik. Эвакуацыя пастаяльцаў атэляў пачалася на турэцкім курорце Мармарысе з-за наймацнейшага ляснога пажару, паведаміў тэлеканал NTV.
Па словах міністра сельскай і лясной гаспадаркі Турцыі Бекіра Пакдемірлі, у цяперашні час у тушэнні агню паблізу горада прымаюць удзел пяць верталётаў, самалёт і больш за 30 пажарных машын.
Зараз лес гарыць у непасрэднай блізкасці ад атэляў і жылых дамоў. Пры гэтым адзначаецца, што кірунак ветру дазваляе спадзявацца, што агонь не перакінецца на будынкі.
У сераду 28 ліпеня адміністрацыя правінцыі Анталля праінфармавала аб узнікненні ляснога пажару ў раёне горада Манаўгат. З-за парывістага ветру і спякоты полымя распаўсюдзілася на вялікай тэрыторыі. Раніцай чацвярга пажар у раёне быў узяты ратавальнікамі пад кантроль.