"Вялікая размова з прэзідэнтам" усё ж адбудзецца - 9 жніўня

Мерапрыемства будзе транслявацца ў прамым эфіры, а запрасіць на яго плануецца некалькі сотняў чалавек.
Sputnik
МІНСК, 29 ліп - Sputnik. "Вялікая размова з прэзідэнтам" адбудзецца ў панядзелак 9 жніўня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
"Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з журналістамі, прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай і медыйнай супольнасці ў фармаце адкрытай размовы", - сказалі там.
У прэс-службе ўдакладнілі, што мерапрыемства будзе транслявацца ў прамым эфіры, а запрасіць на яго плануецца некалькі сотняў чалавек, у тым ліку з-за мяжы.
Нагадаем, "Вялікая размова" мусіла адбыцца яшчэ 12 сакавіка 2020 года, але тады яе перанеслі на нявызначаны тэрмін. Тады ў прэс-службе Лукашэнкі патлумачылі гэта шчыльным графікам кіраўніка краіны.
"Вялікая размова з прэзідэнтам" упершыню была праведзена ў 2017 годзе. У 2019 годзе сустрэча з кіраўніком дзяржавы доўжылася больш за сем гадзін, тады ўдзельнікі паспелі абмеркаваць шэраг важных пытанняў, сярод якіх і новая Канстытуцыя, і адносіны з Расіяй, і эканамічная сітуацыя ў краіне і іншыя.
Чытайце таксама:
Генацыд на тэрыторыі Беларусі раней замоўчвалі – Лукашэнка
Лукашэнка расказаў, пры якой ураджайнасці не патрэбны будуць нафта і газ
Лукашэнка: спартыўныя перамогі дэманструюць узровень развіцця краіны