Лукашэнка падпісаў указ аб сацразвіцці Беларусі на пяцігодку

У дакуменце закладзена, што прыбыткі беларусаў да 2025 года павінны вырасці крыху больш чым на 20%.
Sputnik
МІНСК, 30 ліп - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў подпіс пад указам, якім вызначаны асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на бліжэйшыя пяць гадоў, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
Дакументам зацверджаны палажэнні, якія былі адобраны на апошнім Усебеларускім народным сходзе, які прайшоў у Мінску ў лютым бягучага года.
"Праграмай вызначаны мэты, задачы, прыярытэтныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на пяцігоддзе, меры па іх рэалізацыі", - сказалі ў прэс-службе.
Акрамя таго, у ёй закладзены індыкатары развіцця розных галін эканомікі і чаканыя вынікі.

Сацыялка

Галоўная мэта праграмы - забеспячэнне стабільнасці ў Беларусі і росту дабрабыту грамадзян краіны.
Развіццё рэспублікі будзе грунтавацца на наступных прыярытэтах:
шчаслівая сям'я
моцныя рэгіёны
інтэлектуальная краіна
умацаванне ўзаемнага даверу паміж дзяржавай, грамадствам і бізнесам
Вызначана, што павінны быць вырашаны самыя актуальныя для грамадзян Беларусі пытанні, якія тычацца даходаў, занятасці, забеспячэння даступным жыллём і медпаслугамі, якаснай адукацыяй.
"Асновай для дабрабыту людзей стане рост даходаў на 20,2%", - падкрэслілі ў прэс-службе.

Эканоміка

Праграмай для павышэння якасці дзяржкіравання прадугледжаны пераход да паўнавартаснай галіновай палітыкі: будуць распрацаваны стратэгіі развіцця розных галін, прасоўвання інтарэсаў кампаній усіх формаў уласнасці на знешніх рынках.
Як чакаецца, у выніку рэалізацыі зацверджанай праграмы эканамічнага развіцця Беларусь выйдзе на новы ўзровень, а дабрабыт беларусаў і якасць іх жыцця стане паляпшацца.