МІНСК, 2 жні – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ваеннаслужачых і ветэранаў сіл спецыяльных аперацый з прафесійным святам - Днём дэсантнікаў, паведамляе прэс-служба Мінабароны.
Паводле слоў беларускага лідара, вайскоўцы ССА – эліта беларускай арміі. А бяспрыкладную мужнасць і ўменне перамагаць падраздзяленні паветрана-дэсантных войск праявілі падчас Вялікай Айчыннай і Афганскай войнаў, а таксама аперацый у іншых гарачых кропках.
"Вы шмат разоў пацвярджалі непахіснасць законаў дэсантнага брацтва і справядлівасць легендарнага, праверанага ў баях дэвіза "Ніхто, акрамя нас", - гаворыцца ў віншаванні.
Лукашэнка таксама адзначыў, што былыя і цяперашнія дэсантнікі будуць заўсёды цвёрда стаяць на абароне нацыянальных інтарэсаў бяспекі і мірнага жыцця краіны.
Чаму дзень ПДВ адзначаецца 2 августа?
Днём нараджэння ПДВ лічыцца 2 жніўня 1930 года. Менавіта ў гэты дзень на вучэннях Маскоўскай ваеннай акругі пад Варонежам упершыню было дэсантавана на парашутах падраздзяленне ў колькасці 12 чалавек для выканання тактычнай задачы.
У гэтым годзе ПДВ спаўняецца 91 год. Свята з асаблівым размахам адзначаюць у Беларусі, Расіі і Казахстане. У Мінску дэсантнікі звычайна сустракаюцца ў Парку Чалюскінцаў і на Востраве слёз.
Глядзіце таксама:
Спецназаўцы паказалі, што такое вышыннае дэсантаванне
Відэафакт: віцебскія дэсантнікі ў Дзень ПДВ паказалі, на што здольныя
Як беларускія ваенныя дэсантуюцца з транспартніка – відэа