Паліва зноў даражэе ў Беларусі - ужо ў 24-ы раз з пачатку года

Гэта ўжо 24-е павелічэнне цэн на беларускіх АЗС, у апошні раз яны павышаліся 26 ліпеня.
Sputnik
МІНСК, 3 жні – Sputnik. Аўтамабільнае паліва зноў даражэе ў Беларусі, ужо ў 24-ы раз з пачатку года, паведамілі ў канцэрне "Белнафтахім".
З аўторка, 3 жніўня, рознічныя цэны на паліва на АЗС сталі наступныя:
літр бензіну АІ-92-К5-Еўра - 1 рубель 94 капейкі,
АІ-95-К5-Еўра - 2 рублі 4 капейкі,
АІ-98-К5-Еўра - 2 рублі 26 капеек,
дызпаліва - 2 рублі 4 капейкі.
Усяго ад пачатку 2021 года цэны на запраўках Беларусі павялічыліся больш чым на 12%.
Адзначым, што гэта ўжо 24-е павышэнне цэн са студзеня. У папярэдні раз яны мяняліся 26, 19, 13 і 6 ліпеня, да гэтага 29, 23, 14, 7 і 2 чэрвеня, 12 і 4 траўня, 27, 20, 13 і 6 красавіка, 29, 16, 10 і 2 сакавіка, 23 і 16 лютага, 28 і 21 студзеня.
Чытайце таксама:
Ці будзе сістэма АСАГА адзінай для грамадзян Расіі і Беларусі
Вадзіцеляў хутка не стане? Беспілотныя аўто: рэальная будучыня ці казка
Першы аўтамабіль прэміум-класа ў Расіі Aurus Senat запусцілі ў серыю